Лісты маюць значэнне. Водгук былога палітзняволенага, якога прымусова перамясцілі ў Літву, Яўгена А…

Лісты маюць значэнне. Водгук былога палітзняволенага, якога прымусова перамясцілі ў Літву, Яўгена Афнагеля:

Думаў, паспею прачытаць усё за пару гадзінаў, але працэс заняў некалькі дзён проста таму, што звыкся ў турме максімальна расцягваць такое задавальненне. Нават эмоцыі тыя ж, часам забываўся, што я ўжо па-за межамі турмы. Апошні дачытаў зараз.

З вясны 2022 года лісты даходзілі толькі ад блізкіх, прычым далёка не ўсе. Што да астатніх, то ведаў, што яны былі. І іншыя палітвязні таксама ведалі. І адміністрацыя турмы.

Падтрымка з волі, узгадванне ў СМІ ратуюць там, за кратамі, ад катаванняў і ціску. А можа і ад чагосьці горшага. Прыклады пакуль прыводзіць не буду каб нікому не нашкодзіць.

Наўрад ці знойдуцца словы, каб перадаць, наколькі важнымі і каштоўнымі былі для нас вашы лісты. Дзякуй усім, хто пісаў палітвязням і працягвае гэта рабіць зараз.


Ці варта пісаць? Абсалютна. 5636 лістоў вы ўжо захавалі ў наш “Банк Лістоў”, а 223 чалавекі ужо атрымалі каштоўныя скарбы.

Напісаць ліст лёгка. Дастаткова сказаць некалькі цёплых слоў, падзяліцца навінамі ці проста пажадаць трымацца. Ліст можа быць вершам, малюнкам або шчырым паведамленнем – галоўнае, быць побач, нават праз адлегласць. Напісаць бясплатна: stayrebel.fun/letter

Захоўвайце лісты ў Банк Лістоў. Калі вы пісалі праз іншыя сэрвісы або маеце фотаздымкі адпраўленых лістоў – загружайце іх сюды: stayrebel.fun/letter/bank