155-ы панядзелкавы мітынг адбудзецца 29 верасня а 18:30 на Кафедральнай плошчы, каля помніка вялікам…

155-ы панядзелкавы мітынг адбудзецца 29 верасня а 18:30 на Кафедральнай плошчы, каля помніка вялікаму князю літоўскаму Гедыміну!

Дзень абаронцаў Украіны (День захисників та захисниць України) – гэта нацыянальнае свята ва Украіне, якое штогод адзначаецца 1 кастрычніка.
Гэта свята прысвечана ўшанаванню ветэранаў і загінулых вайскоўцаў Узброеных Сіл Украіны. Упершыню яго адзначалі ў 2015 годзе.

Таму лозунг гэтага панядзелка: «Давайце выкажам павагу тым, хто змагаўся, і спачуванні аб тых, хто загінуў у барацьбе за свабоду Украіны і нас!»

Давайце падтрымаем Украіну да перамогі — Слава Ураіні!

Прамая трансляцыя на акаўнце Аркадзя Вінакура ў Facebook.

Удзельнікі панядзелкавага мітынгу:
Довіле Шакаленэ — Міністр нацыянальнай абароны Літоўскай Рэспублікі. Будзе ўдзельнічаць дыстанцыйна, бо адначасова адбудзецца адкрыццё стралковага ціра для нямецкай брыгады.
Віктар Хамодскі — Намеснік Пасла Украіны ў Вільні.
Яраслаў Бялоў — Удзельнік Рэвалюцыі Годнасці, добраахвотнік АТА ДУК-ПС 2014-2015 гг., дэсантнік у складзе 95-й АДШБ 2020-2023 гг.
Вольга Аляксейчук — Афіцэр — маёр 30-й асобнай механізаванай брыгады імя князя Канстанціна Астрожскага, Тэлефон з фронту.

Спяваюць:
Яніна Перавышка-Арлова — спявачка. Яніна спалучае музыку з дабрачыннасцю з 2014 года. Актывістка і лідарка жаночай супольнасці ў Вільні. Арганізатар і ўдзельніца мерапрыемстваў у падтрымку абаронцаў Украіны і супольнасці не толькі ва Украіне, але і ў Літве і Польшчы. “Сённяшняя песня будзе гучаць як бясконцая падзяка тым, хто абараняе і ахоўвае мой дом ад ворага.”

Панядзелкавы мітынг узначальваюць:
Аркадзь Вінакур – арганізатар панядзелкавых мітынгаў.
Каардынатар Аўксе Дрансард.
Перакладчык Русланас Скробацас
Фотограф Наіль Гарэеў
Трансляцыю/здымку мітынгу вядзе Кацярына Ахотнік.