Публічная акцыя “Свабоду не дэпартуюць!», натхнёная Мікалаем Статкевічам. Акцыя адбудзецца 2025.10….
03.10.2025Dapamoga LT | Замак у Вільнюсе

Акцыя адбудзецца 2025.10.05 у 12.00
па адрасе: г.Вільня, ПЛОШЧА Вінцаса Кудзіркі
Свабода – гэта права чалавека быць дома, сярод свайго народа, а не дэпартацыя.
“Не можа быць нацыі, у якой няма лідара, які знаходзіцца на тэрыторыі сваёй краіны» — заяўляе Генеральны сакратар партыі Народная Грамада Сяргей Спарыш, палітвязень, які нядаўна выйшаў на волю.
Мікалай Статкевіч – больш за 25 гадоў быў, ёсць і застаецца культавай фігурай у беларускай апазіцыйнай палітыцы. Ён не толькі сімвал супраціву, а таксама непахісны, нязломны лідар сацыяльнага і палітычнага пратэсту ў Беларусі.
Былы кандыдат у прэзідэнты, тройчы вязень сумлення, намінант на Нобелеўскую прэмію міру 2025 г – пераможца будзе агалошаны 10.10.2025.
Наша акцыя – гэта выказванне салідарнасці з прынцыповай пазіцыяй Мікалая Статкевіча. Мы патрабуем яго неадкладнага і безумоўнага вызвалення, а таксама вызвалення ўсіх палітычных зняволеных у Беларусі.
Мэты акцыі:
● Падтрымаць на шляху да Нобелеўскай прэміі!
● Выказаць салідарнасць з Мікалаем Статкевічам.
● Прыцягнуць увагу сусветнай грамадскасці да сітуацыі пра невядомасць месцазнаходжання Мікалая Статкевіча і яго фізічнага здароўя.
Ініцыятар:
Партыя НАРОДНАЯ ГРАМАДА – левацэнтрысцкая апазіцыйная палітычная партыя. У цяперашні час з’яўляецца партыяй назіральнікам у Партыі еўрапейскіх сацыялістаў (ПЕС) і актыўна ўдзельнічае ў яго працы.