29 кастрычніка, у сераду, з 18.00 да 20.00 прыходзьце чытаць імёны людзей, якія загінулі ад савецкага дзяржаўнага тэрору!
Збіраемся на Лукішскай плошчы (злева ад цэнтра, там жа, дзе ў мінулым годзе).
Акцыя «Вяртанне імёнаў» пачыналася ў Маскве ля Салавецкага камяня на Лубянцы, паступова распаўсюджваючыся па розных гарадах Расіі і свету. У гэты дзень тысячы людзей выстройваюцца ў чаргу і, змяняючы адзін аднога, чытаюць услых імёны расстраляных савецкай уладай.
Гэтая акцыя нагадвае пра важнейшы, безумоўны прынцып: няма нічога больш каштоўнага за чалавечае жыццё, а значыць, дзяржава не мае права забіваць людзей.