Канцэрт памяці Вітольда Ашурка | Вільня, 18 кастрычніка, 18:00
Канцэрт беларускага барда з Ліды, цяпер жыхара Познані — Сяргея Чарняка, прысвечаны памяці яго сябра, палітвязня Вітольда Ашурка, якога забілі у беларускай турме ў 2021 годзе.
13 кастрычніка Вітольду споўнілася б 55 гадоў. Праз музыку, словы і памяць мы ўшануем яго мужнасць, чалавечую годнасць і непахісную веру ў свабоду Беларусі.
У праграме — аўтарскія песні, вершы і гісторыі, народжаныя ў сяброўстве і супраціве, у любові да роднай зямлі. Гэта будзе цёплая, шчырая сустрэча людзей, для якіх памяць — гэта працяг жыцця.
18 кастрычніка, 18:00 Музей імя Івана Луцкевіча, Вільня Free donation