Беларусы Коўна збіраюць грошы на памятную шыльду Беларускаму асобнаму батальёну ў Літоўскім войску. …

Беларусы Коўна збіраюць грошы на памятную шыльду Беларускаму асобнаму батальёну ў Літоўскім войску. Адкрыць яе плануецца 23 лістапада — на будынку, дзе ў 1920–1921 кватэравала падраздзяленне.

“Батальён праславіўся ў баях супраць бальшавікоў, — расказваюць ініцыятары акцыі. — Яго ваяры атрымалі афіцыйную падзяку ад прэзідэнта Літвы Антанаса Сметоны. 51 жаўнер быў адзначаны найвышэйшай узнагародай Літвы — Крыжом Віціса”.

Як падтрымаць гэтую ініцыятыву
Глядзіце на Facebook ці на адмысловым сайце.