21 кастрычніка , Беларускі Замак , 19:00 – Сяржука Чарняка. Сяржук Чарняк – бард і голас свабоднай Б…

21 кастрычніка , Беларускі Замак , 19:00 – Сяржука Чарняка.

Сяржук Чарняк – бард і голас свабоднай Беларусі.

Сяржук Чарняк ужо больш за 30 год на сцэне. У авангардзе беларускай культуры з пачатку 1990ых. Ягоныя песні гэта найноўшая гісторыя Беларусі.
А стварае свае кампазіцыі на вершы легендаў. На словы тых дзякуючы жыве Беларусь.
Францішак Багушэвіч, Максім Багдановіч, Янка Купала, Ларыса Геніюш, і многіх іншых.
У тым ліку і Лідскіх. Сваіх землякоў. На словы таго ж Станіслава Судніка. Галоўнага рэдактара галоўнага рупару беларусізацыі. Газета ” Наша слова ” Таварыства Беларускай Мовы.

А пачатак быў ад 150 год з Дня Нараджэння Багушэвіча. 1990.
Які сказаў ” Не пакідайце мовы сваёй беларускай каб не ўмёрлі ! “.

Сяржук быў рэпрэсаваны за свае нацыянальныя і дэмакратычныя перакананні і вымушаны быў эвакуявацца з Беларусі. Цяпер бард жыве ў Познані, але захоўваючы Беларусь у сваім сэрцы.
Дарэчы творца блізкі сябар светлай памяці Вітольда Ашурка якому прысвяціў сваіх некалькі выступаў на эміграцыі.

” Чым бліжэй у Беларусі да перамогі , тым больш ахвяр. Але будучыня вольнай Беларусі набліжаецца, таму самае цяжкае нас чакае наперадзе. Надзея памірае апошняй! ” – Сяржук Чарняк.

Вольны бард даносіць праз песню і нашыя галасы. І галасы тых хто зараз за кратамі.
Канцэрты спадара Чарняка гэта споведзь беларуса. Дзе ёсць і боль , і вера , але і любоў да сваёй краіны і аптымізм.

Дабрачынны канцэрт :

Уваход – на данаты . 50 адсоткаў сродкаў будуць накіраваныя па падтрымку Беларускага Замку , шэлтэра ў якім жывуць былыя палітвязні і рэпрэсаваныя палітуцекачы з Беларусі.

Аўтар анонсу: Ілля Міронаў