Мы зрабілі для вас невялікую інфаграфіку пра палітычныя рэпрэсіі ў Беларусі па крымінальных артыкула…

Мы зрабілі для вас невялікую інфаграфіку пра палітычныя рэпрэсіі ў Беларусі па крымінальных артыкулах. Якія ёсць важныя асаблівасці?

У 2020-2023 у праваабаронцаў было больш магчымасцей адсочваць судовыя паседжанні і фіксаваць рэпрэсіі ў дачыненні да жыхар_ак Беларусі, але:
з 2024 года ўлады распачалі новыя рэпрэсіі ў дачыненні да валанцер_ак і сваякоў палітзняволеных. Акрамя гэтага, пачалі прыхоўваць рэпрэсіі праз закрыццё доступу да Банку судовых рашэнняў, а пазней увогуле да сістэмы раскладу судовых паседжанняў –> з-за гэтага лічбы зафіксаваных рэпрэсій усё больш становяцца няпоўнымі
таксама з 2024 змяніліся практыкі памілавання людзей і адносна палітзняволеных пачалі ўжываць актыўную вярбоўку, шантаж і татальны кантроль за іх дзейнасцю
у 2025 пачалі прымяняць практыкі гвалтоўнага перамяшчэння, калі грамадзян_ак Беларусі з турмаў вывозяць на мяжу з Літвой, пры гэтым знішчаючы іх пашпарты. Ці спынены ў дачыненні да іх пераслед унутры краіны, застаецца невядома
акрамя гэтага ўлады карыстаюцца фармулёўкамі, яікя дазваляюць прыхаваць і колькасць тых, каго насамрэч памілавалі. Напрыклад, праўладныя рэсурсы могуць заявіць пра 42 чалавек, але на волі апынецца толькі 2 палітычных зняволеных, астатнія будуць асуджаныя не па палітычных матывах

Усе гэта значыць, што з кожным днём усё цяжэй шукаць ахвяр рэпрэсій і збіраць актуальную інфармацыю, бо ўлады робяць усё, каб рэальныя маштабы беспраўя не былі відочны.

Таму ваша дапамога вельмі каштоўная! Калі вам вядома пра затрыманні і судовыя разбіральніцтвы, калі ласка, паведамляйце нам праз кантакты ў апісанні каналу або ананімна праз сайт stayrebel.fun (даступны без VPN).