У чацьвер 30 кастрычніка а 20-00 запрашаем вас у Кропку (Savičiaus g.6) на лекцыю “Ноч (не)расстраляных (не толькі) паэтаў” ад даследчыцы, стваральніцы Віртуальнага музея савецкіх рэпрэсіяў ды экскурсаводкі Валерыі Чарнаморцавай, якая сама 3 гады таму была рэпрэсаваная ў Беларусі за экскурсіі Курапаты.
Шмат хто з беларусаў нешта чуў пра Ноч паэтаў, але ў тую страшную ноч з 29 на 30 кастрычніка 1937 года ў Менску былі расстраляныя не толькі паэты, але шматлікія беларускія навукоўцы, выкладчыкі дзяржаўныя і культурныя дзеячы. Сярод 132 вядомых зараз імёнаў літаратараў было толькі 22. Пра гісторыю гэтае Начы, пра тое, як яна стала вядомай, і пра тое, як атрымалася насуперак сучаснай таталітарнай дзяржаве стварыць сярод шыркай беларускай грамадзкасці традыцыю ўшанавання памяці сваіх рэпрэсаваных папярэднікаў і пойдзе гутарка на гэтай лекцыі.
Мерапрыемства праводзіцца пры падтрымцы суполкі сучасных беларускіх палітвязняў у Літве RE:BELarus’.