Учора ў Беларускім Замку адбылася цёплая і шчырая сустрэча з Аляксандрам Чарнухам — вядомым музычным…

Учора ў Беларускім Замку адбылася цёплая і шчырая сустрэча з Аляксандрам Чарнухам — вядомым музычным журналістам Беларусі, аўтарам кніг-бэстселераў «Свінні» і «Гвалт», заснавальнікам YouTube-канала «Міністэрства Сепультуры» і тэлеграм-канала «Беларуская музыка».

Вечар прайшоў у нефармальнай і сяброўскай атмасферы. Аляксандр прадставіў сваю новую кнігу «Гвалт», падзяліўся ўспамінамі пра беларускіх музыкаў і прачытаў адну гісторыю з кнігі — жывую, дасціпную і вельмі чалавечую.

Асобным момантам стала прэзентацыя ілюстрацый да кнігі, якія стварае жонка аўтара. Чарнуха шчыра распавёў пра іх.

Пасля размовы адбылася аўтограф-сесія і невялікая размова з гасцямі — без афіцыёзу, з усмешкамі, лёгкімі жартамі і пачуццём сапраўднага яднання.

> Смех — гэта наша зброя.

Сённяшняя сустрэча паказала, што беларуская культура не толькі жыве, але і працягвае натхняць, аб’ядноўваць і лячыць сэрцы.

Вялікі дзякуй усім, хто прыйшоў гэтым вечарам!
Асобная падзяка Dapamoga за прадастаўленую пляцоўку і інфармацыйную падтрымку.