Сябры, нечаканая прапанова для тых, хто зьбіраецца пад’ехаць у гэтую суботу ў Новую Вільню на фалькл…

Сябры, нечаканая прапанова для тых, хто зьбіраецца пад’ехаць у гэтую суботу ў Новую Вільню на фальклорны фестываль «Беларусь Старажытная». А давайце зьбярэмся троху раней ды пашпарцыруем разам, узьнімемся на замчышча да касьцёла Сьвятога Казіміра, даведаемся, як гэтае месца зьвязанае з Гальшанамі, а напрыканцы даведаемся, дзе тут працавала нашая знакамітая Цётка – Алаіза Пашкевічанка, знойдзем вуліцу яе імя, а таксама вуліцу Янкі Купалы (вуліца Якуба Коласа там таксама ёсьць, але да яе ня дойдзем).

Сустракаемся а 12-й каля вакзала ля памятнага крыжа массавых высылак у Сібір.

Даехаць да Новай Вільні можна як на цягніку, так і на гарадскіх аўтобусах.

Рэгістрацыя праз гугл-форму ці ўпрыват @liusterkavilnia.

Шпацыр бясплатны, але ахвяраваньні вядоўцы вітаюцца. Да сустрэчы!