Я ВЫХОДЖУ: Акцыі памяці Рамана Бандарэнкі ў Вільні
«Я выходжу!» — гэтыя словы былі апошнімі словамі Рамана.
12 лістапада 2020 года ён быў забіты ў Мінску сілавікамі за тое, што абараняў сваё двор і сваё сэрца, за тое, што любіў Беларусь.
Прайшло пяць гадоў. Але мы ўсё яшчэ памятаем. Мы ўсё яшчэ збіраемся — каб сказаць: Раман жыве, пакуль жывыя мы, тыя, хто памятае пра яго.
Нядзеля, 9 лістапада, 12:00
Плошча Вінцаса Кудзiркі
Просьба прынесці партрэты Рамана
Серада, 12 лістапада, 19:00
Амбасада Беларусі (Mindaugo g. 13)
Просьба прынесці лампадкі, кветкі і партрэты Рамана
Прыходзьце. Памаўчым разам. У памяць пра Рамана. Пра ўсіх, каго забілі цішыня і страх. За Беларусь, якая абавязкова стане вольнай. Жыве!