уяўляеце 100 гадоў таму беларусы стварылі асобны батальён у Літоўскай арміі і дапамагалі літоўцам зм…

уяўляеце 100 гадоў таму беларусы стварылі асобны батальён у Літоўскай арміі і дапамагалі літоўцам змагацца за незалежнасць ад маскавітаў.
51 дабраахвотнік атрымаў найвышэйшую вайсковую ўзнагароду– Крыж Віціса. колькі іншых узнагарод атрымалі тады нашы ваяры–прадмет для вывучэння.
Дык вось базаваліся яны ў Каўнасе і сучасныя беларусы, якія там жывуць, адшукалі гэту казарму (зараз гэта жылы дом).
Пасля гэтыя “беглыя” атрымалі ўсе дзяржаўныя дазволы і экспертызы, узгаднілі памятную шыльду і 23 лістапада яна будзе ўрачыста ўсталявана на гэты будынак.
Я заклікаю вас падтрымаць гэтую справу па-першае, данатам–трэба сабраць 3900 эўра (ужо сабрана 1094), па-другое-зрабіце візіт у Каўнас на гэту ўрачыстую падзею, калі ёсць такая магчымасць

Таня Гацура-Яворская, беларуска, праваабаронца, у мінулым палітычная зняволеная і кіраўніца рэабілітацыйнага цэнтра для ваяроў “Ланка”, жыве ва Украіне
30 верасня 2025

Не ахвяруйце!
Не ахвяруйце, калі вам зручней забыць, чым памятаць.
Калі гісторыя – гэта для вас не карані, а пыл.
Калі подзвіг тых, хто абараняў Літву пад бел-чырвона-белым сцягам з Пагоняй, вам нічога не гаворыць.
Калі вы ўпэўнены, што гонар не корміць і памяць не патрэбная.
Не ахвяруйце, калі лічыце, што “хтосьці іншы” зробіць гэта за вас.
Не распаўсюджвайце інфармацыю пра збор на шыльду Беларускаму Асобнаму Батальену, калі баіцеся быць звязанымі з чымсьці светлым.
Калі думаеце, што гісторыя сама сябе напіша (і без вас).
Калі вам усё роўна, ці будзе шыльда на літоўскай і беларускай мове, ці чарговая пустая сцяна.
І асабліва не ахвяруйце, калі вам падабаецца быць часткай “маўклівай большасці”.
Калі вам прыемна назіраць збоку, як хтосьці іншы будуе мост паміж народамі.
Калі вы ўсё яшчэ чакаеце ідэальнага моманту, які ніколі не настане.
А калі ўсё ж такі хвалюе, калі сэрца баліць:
то вы і ёсць тая палова, дзякуючы якой гісторыя працягваецца І я вас віншую, бо мы сабралі ПАЛОВУ 1820 эўра з 3900.
За прагрэсам можаце сачыць на старонцы праекту
https://gudai-draugai.my.canva.site/donate

Ніка Выгоўская, беларуска, актывістка, перакладчыца, Беларуская сябрына Коўна
17 кастрычніка 2025

Шаноўныя беларусы Літвы, справа гонару і годнасці.