Напярэдадні 119-годдзя з выпуску першага нумара «Нашай Нівы» запрашаем на квэст па Нашаніўскім часе!
«Наша Ніва» – першая «беларуская газэта з рысункамі», якая стала сапраўднай нацыятворчай з’явай. На яе старонках публікаваліся вядомыя літаратары і грамадскія дзеячы, складаліся нормы сучаснай беларускай мовы.
А на вечарыне пасля квэста ў нас будзе адмысловы госць, які ў 1990-х працаваў ужо ў адноўленай Нашай Ніве ў Вільні і ў Менску – журналіст, пісьменнік і бард Зміцер Бартосік. Нашаніўская тэма займае значнае месца сярод ягоных спеваў і літаратурных твораў
Калі і дзе: Нядзеля, 16 лістапада, 14:00 Месца збору: Базыльянскія муры (Aušros Vartu, 7)
Усе ўдзельнікі атрымаюць сувеніры, а пераможцы – адмысловыя падарункі.
Што браць з сабой: тэлефон з мабільным інтэрнэтам і паўэр-банк. Гугліць трэба!