Беларусы Вільні сабраліся, каб ушанаваць памяць Рамана Бандарэнкі — у пятую гадавіну ягонай сьмерці.
Раман, 31-гадовы мянчук, стаў адным з сымбаляў беларускага пратэсту. 12 лістапада 2020-га ён памёр пасьля зьбіцьця сілавікамі, пасьля таго, як выйшаў у свой двор абараніць бела-чырвона-белыя стужкі на «плошчы Перамен».
Сёньня каля амбасады Беларусі ў Вільні людзі з партрэтамі Рамана і сьцягамі запальваюць зьнічы — у гонар тых, хто загінуў за свабоду Беларусі.