МУЗЫЧНЫ ПЕРФОРМАНС «PERDRE LE NORD” (“СТРАТА АРЫЕНТЫРАЎ”)У чацвер 27 лістапада а 19:00 у Mroj-Hall t…

МУЗЫЧНЫ ПЕРФОРМАНС «PERDRE LE NORD” (“СТРАТА АРЫЕНТЫРАЎ”)

У чацвер 27 лістапада а 19:00 у Mroj-Hall teatras пройдзе музычны перформанс “Perdre le Nord” («Страта арыенцыраў»).

Перформанс задуманы як узаемная імправізацыя двух артыстаў, заснаваная на структуры з некалькіх французскіх ідыём. Для непасвячонага ж яны гучаць як своеасаблівая «падманка»: літаральнае значэнне слоў падманлівае і хавае іншы, сапраўдны сэнс.

У ролі «непасвячонага» ў перформансе выступае мастак Максім Ісаеў, які стварае візуальную інтэрпрэтацыю вербальнага рада. Кожнай ідыёме адпавядае музычная кампазіцыя Аляксея Айгі — эмацыйная расшыфроўка слоўнай загадкі.

Максім Ісаеў (мастак, рэжысёр і драматург, заснавальнік «Інжынернага тэатра АХЕ», лаўрэат двух «Залатых масак») і Аляксей Айгі (скрыпач, кампазітар, кіраўнік Ансамбля 4’33”, аўтар музыкі да мноства кінафільмаў, першы з якіх — «Краіна глухіх») упершыню сустрэліся ў Францыі летам 2025 года для стварэння перформансу Perdre Le Nord. Першы паказ адбыўся ў ліпені гэтага года ў клубе Delirium у Авіньёне (Францыя).

Спасылка на квіткі

Чацвер, 27 лістапада, 19:00

Mroj Hall (Gedimino pr. 28)