Учора 22 лістапада была гадавіна перазахавання Кастуся КаліноўскагаМенавіта ў гэтыя лістападаўскія д…

Учора 22 лістапада была гадавіна перазахавання Кастуся Каліноўскага

Менавіта ў гэтыя лістападаўскія дні мы зноў узгадваем чалавека, які стаяў за свабоду Беларусі і Літвы, які змагаўся за годнасць і праўду — Кастуся Каліноўскага, нашага агульнага нацыянальнага героя.

Яго словы, яго воля і яго ахвяра працягваюць жыць у сэрцах людзей.

Таму сёння запрашаем беларусаў у Вільні на традыцыйную нядзельную акцыю. Просьба прыносіць беларускія і літоўскія сцягі, а таксама партрэты Каліноўскага — як знак нашай агульнай памяці і адзінства.

Пакуль мы памятаем сваіх герояў — мы непераможныя.

Фота : HRODNA LIFE

Нядзеля, 23 лістапада, 12:00
Плошча Вінцаса Кудзiркі