СПЕКТАКЛЬ ПА КНІЗЕ ВОЛЬГІ ВЯЛІЧКІ “МАЯ МАМА Ў ТУРМЕ”
У пятніцу 5 снежня а 19:00 у творчай прасторы MROJ HALL пройдзе спектакль па кнізе Вольгі Вялічкі “Мая мама ў турме”.
Гэта гісторыя пра дзяцей, якія раптам апынуліся перад тым, чаго не павінна быць у іх жыцці: страх, разлука, маўчанне, чаканне.
У спектаклі іх голас: таемныя ўспаміны, няўпэўненыя сны, казкі, якія яны самі прыдумвалі, каб трымацца за надзею. Гэта споведзь тых, хто ўмее адчуваць мацней, чым можа сказаць.