Сённяшняя нядзельная акцыя будзе прысвечаная Васілю Верамейчыку, а таксама Сяргею Дзёгцеву і Яну Дзюрбейку.
Мы выходзім на плошчу ў знак салідарнасці з беларускімі героямі, якія баранілі Украіну і нашу агульную свабоду.
Васіль Верамейчык быў асуджаны ў Беларусі на 13 гадоў калоніі. Сяргей Дзёгцеў і Ян Дзюрбейка трапілі ў палон яшчэ ў 2022 годзе, і з таго часу пра іх няма ніводных звестак.
Мы не можам дазволіць, каб іх імёны згаслі ў цішыні. Мы павінны трымаць іх у публічнай прасторы, бо пакуль пра чалавека памятаюць — яго можна ратаваць.
Трымаем позву і захоўваем веру і надзею!
Мы верым, што Васіля можна і трэба вярнуць праз абмен. Мы таксама верым, што Сяргей і Ян жывыя, і што інфармацыя пра іх абавязкова з’явіцца. Кожны крок салідарнасці — гэта ціск, які набліжае гэты момант.
Прыходзьце сёння! З беларускімі сцягамі, з партрэтамі, з верай у нашых людзей. Мы разам!
Нядзеля, 30 лістапада, 12:00 Плошча Вінцаса Кудзiркі