У Вільні прайшла акцыя салідарнасці з Васілём Верамейчыкам, Сяргеем Дзёгцевым і Янам Дзюрбейкам.
Мы сабраліся, каб нагадаць: нашы героі не забытыя.
Васіль асуджаны на 13 гадоў, а пра Сяргея і Яна ўжо больш за два гады няма ніякіх навін.
Пакуль мы называем іх імёны — яны жывуць у публічнай прасторы, і шанец на іх вызваленне застаецца.
Дзякуй усім, хто прыйшоў. Мы разам — і мы трымаем строй.