6 чэрвеня гэтага года з нашым беларусам здарылася няшчасце на працы. Адзін момант — і жыццё падзяліл…
26.11.2025Dapamoga LT | Замак у Вільнюсе

6 чэрвеня гэтага года з нашым беларусам здарылася няшчасце на працы. Адзін момант — і жыццё падзялілася на “да” і “пасля”.
Цяжкія траўмы, бясконцыя дні ў бальніцах, аперацыі, страхі, надзеі… Хрыбетнік зажыў. Таз таксама. Мы верылі, што самае страшнае засталося ў мінулым. Але не. Самое балючае аказалася наперадзе. Амаль шэсць месяцаў барацьбы — і рука так і не зраслася. Зусім. Шэсць месяцаў надзей — і ўсё дарэмна.
Цяпер Косцю чакае новая цяжкая аперацыя: перасадка косці з таза ў руку. А пасля — доўгая рэабілітацыя, якая патрабуе сіл, цярплівасці і вялікай унутранай стойкасці.
На 3 снежня 2025 запланаваная аперацыя, аднак неабходная сума для яе правядзення яшчэ не сабраная. Нягледзячы на абмежаваныя тэрміны, застаецца надзея, што сродкі атрымаецца сабраць своечасова. Падобныя сітуацыі шматкрот даказвалі: падтрымка неабыякавых людзей здольная змяняць ход падзей.
Дапамога патрэбна чалавеку, для якога аперацыя крытычна важная — яна дазволіць аднавіць здароўе і вярнуцца да паўнавартаснага жыцця і працы.
Збор сродкаў адкрыты на двух незалежных пляцоўках:
Збор у польскіх злотых: https://www.siepomaga.pl/dla-kostii
Збор у еўра і доларах: https://4fund.com/ejn5ec
Кожны ўнёсак — любая сума і любы рэпост — набліжае момант, калі аперацыя зможа адбыцца ў прызначаны тэрмін.
Дзякуй усім, хто падтрымлівае і дапамагае.