Cябры, запрашаем разам адзначыць 95-ты дзень народзінаў нашага легендарнага літаратара Уладзіміра Караткевіча ў колішняй улюбёнай віленскай рэстарацыі Уладзіміра Сямёнавіча. Захавалася ягонае знакамітае двухрадкоўе “Па дарозе ў Бочу нікуды ня збочу”. Пад гэтай назвай у сераду 26 лістапада прапануем распачаць невялічкі шпацыр, прысьвечаны Караткевічу, у тым ліку па па адрэсах, зьвязаных зь яго знакамітым раманам “Каласы пад сярпом тваім”, што прывядзе нас да той самай рэстарацыі французскага віна, якая зараз носіць назву “Багемія”. Тут можна будзе ўзьняць чарку за імяніньніка, пачытаць ягоныя ўлюбёныя вершы ды ўспаміны пра Вялікага Беларуса.
Збор у 18-30 ля помніка Гедыміну на Катэдральнай плошчы. Удзел бясплатны, але данаты экскурсаводцы вітаюцца. Таксама трэба будзе нешта замовіць у рэстарацыі. Прапануем разам распачаць такую віленскую традыцыю сьвяткаваньня Караткевіча!