АДВЕНТ-КАЛЯНДАР DAPAMOGA: 2 СНЕЖНЯСёння ўспамінаем самыя яскравыя культурныя падзеі студзеня 2025 г…

АДВЕНТ-КАЛЯНДАР DAPAMOGA: 2 СНЕЖНЯ

Сёння ўспамінаем самыя яскравыя культурныя падзеі студзеня 2025 года — тое, што натхняла, аб’ядноўвала і грэла сэрцы супольнасці.

Канцэрт Аляксандра Памідорава ў Замку
Гэта быў вечар, калі музыка і слова сталі агульнай памяццю. Памідораў сабраў поўную залу, а яго голас і харызма зрабілі той канцэрт сапраўднай падзеяй года.

Дзіцячы навагодні спектакль ад нашых сяброў — MROJ Hall Teatras
Цудоўныя акторы MROJ Hall стварылі сапраўдную навагоднюю казку для дзяцей і бацькоў. Сцэна, святло, музычнасць і цеплыня — усё было пра тое, што святы павінны прыносіць радасць і адзінства.

У відэа сёння — кароткія нарэзкі з гэтых цудоўных момантаў.

Заўтра працягнем наш шлях па календары ўспамінаў!

Заставайцеся з намі і ўдзельнічайце ў Таемным Санце!