АДВЕНТ-КАЛЯНДАР DAPAMOGA: 3 СНЕЖНЯ
Сёння ўспамінаем
самы эмацыйны момант лютага 2025 года — тое, што вярнула надзею і сагрэла сэрцы многіх.
Вызваленне Паліны Шарэнда-Панасюк і яе сустрэча ў Вільні
1 лютага Паліна, адна з самых моцных і прынцыповых жанчын беларускага супраціву, нарэшце выйшла на волю пасля працяглага зняволення. Яе прыезд у Вільню — сустрэча са свабодай, са сваёй супольнасцю, са сваімі блізкімі — стаў момантам, які цяжка забыць.
Каманда Dapamoga
схіляецца перад стойкасцю
Паліны, захапляецца сілай кахання Паліны і Андрэя і ад душы жадае іх сям’і цудоўнага і светлага завяршэння гэтага года!
Заставайцеся з намі — заўтра будзе новая гісторыя!
І не забываем удзельнічаць ў Таемным Санце!