АДВЕНТ-КАЛЯНДАР DAPAMOGA: 1 СНЕЖНЯ
Пачынаем наш каляндар успамінаў — 25 дзён самых важных і яркіх падзей 2025 года. Кожны дзень — новая маленькая гісторыя і відэа-фрагмент.
Сёння вяртаемся ў студзень 2025 года — месяц, поўны моцных і важных падзей.
1⃣ Акцыя «Не выбары»
Мы выйшлі на вуліцы, каб сказаць: чарговае саманазначэнне Лукашэнкі — не выбары. Гэта быў голас годнасці і праўды, і важная дэманстрацыя салідарнасці беларусаў у Вільні.
2⃣ Дзень абаронцаў свабоды разам з літоўцамі
Мы далучыліся да літоўскай супольнасці ў памяць пра падзеі студзеня 1991 года, калі падчас штурму Вільнюскай тэлевежы загінулі 14 чалавек. Свабода — тое, што нас аб’ядноўвае.
3⃣ Гадавіна нараджэння Кастуся Каліноўскага
Разам ушанавалі нацыянальнага героя Беларусі і Літвы. Чалавека, чыя ідэя свабоды і годнасці актуальная і сёння.