АДВЕНТ-КАЛЯНДАР DAPAMOGA: 7 СНЕЖНЯСёння вяртаемся ў красавік — месяц самых цёплых сустрэч і самых ш…

АДВЕНТ-КАЛЯНДАР DAPAMOGA: 7 СНЕЖНЯ

Сёння вяртаемся ў красавік — месяц самых цёплых сустрэч і самых шчырых усмешак.

Красавік 2025 года быў пра людзей. Пра тое, як супольнасць расце, адкрываецца і знаходзіць аднін аднаго нават пасля самых складаных дарог. Гэта былі дні, калі абдымкі сталі мацнейшыя за словы, а шчырыя ўсмешкі — лепшымі сведкамі таго, што разам можна перажыць усё.

У красавіку мы адчулі:

як важна бачыць адзін аднаго,
як грэе падтрымка,
як маленькія сустрэчы становяцца вялікімі падзеямі.

Сёння ў календары — фота і відэа тых момантаў, якія і цяпер напаўняюць сэрца цяплом.

Заставайцеся з намі — наперадзе яшчэ шмат прыгожых успамінаў 2025 года. І ўдзельнічайце ў Таемным Санце!