Сёння ў Вільні адбылася акцыя «НЕ — гібрыдным атакам на Літву!»
Пасля традыцыйнай нядзельнай акцыі на плошчы Вінцаса Кудзіркі беларуская супольнасць Вільні сабралася каля Амбасады Беларусі, каб выказаць свой пратэст супраць гібрыдных дзеянняў рэжыму лукашэнкі.
Мы яшчэ раз заявілі:
рэжым лукашэнкі разам з пуціным вядзе вайну не толькі супраць беларусаў, але і супраць нашых суседзяў;
выкарыстанне метэазондаў, якія парушаюць мяжу Літвы і пагражаюць бяспецы палётаў, — гэта не проста правакацыя, а непрымальная пагроза для мірных людзей;
Літва вымушана перыядычна зачыняць аэрапорт і мяжу — і гэта наступствы злачынных дзеянняў, а не «памылак надвор’я».
Мы — беларусы, якія жывуць у Літве і разам з літоўцамі абараняюць мірнае неба. Мы — супраць гвалту, правакацый і небяспечных гібрыдных атак.
Вольная, дэмакратычная Беларусь — гэта гарантыя бяспекі і міру для ўсяго рэгіёну.
Мы падтрымліваем Літву і кажам выразна:
НЕ гібрыдным атакам! За свабодную Беларусь і мірнае неба над Літвой!
Дзякуй усім, хто прыйшоў са сцягамі і плакатамі, хто не маўчыць і трымае строй. Салідарнасць — наша сіла.
Сёння ў Вільні адбылася акцыя «НЕ — гібрыдным атакам на Літву!»Пасля традыцыйнай нядзельнай акцыі на плошчы Вінцаса Кудзіркі беларуская супольнасць Вільні …