АДВЕНТ-КАЛЯНДАР DAPAMOGA: 9 СНЕЖНЯСёння пагружаемся ў падзеі траўня 2025 года — месяца, напоўненага…

АДВЕНТ-КАЛЯНДАР DAPAMOGA: 9 СНЕЖНЯ

Сёння пагружаемся ў падзеі траўня 2025 года — месяца, напоўненага памяццю, болем і, галоўнае, надзеяй.

21 мая — неафіцыйны Дзень палітвязняў у Беларусі. Гэта дата пазначана смерцю Вітольда Ашурка, які загінуў у 2021 годзе ў калоніі пры нявыясненых абставінах. Яго смерць стала сімвалам жорсткасці рэжыму і адначасова — сімвалам мужнасці і годнасці.

У гэты дзень беларусы Вільні, як і штогод, выйшлі ў цэнтр горада, каб нагадаць жыхарам і гасцям сталіцы: ля нашых межаў дагэтуль 1937 год. У Беларусі ўсё яшчэ знікаюць людзі, гінуць у турмах, а тысячы застаюцца закладнікамі сістэмы.

І ўсё ж у траўні было месца не толькі болю, але і радасці. Многія палітвязні ўжо сталі былымі. Яны цяпер з намі — у бяспецы, на волі. Мы сустракаем іх, падтрымліваем, дапамагаем вяртаць сабе жыццё, мары і спакой.

Сёння ў нашых фота відэа — кадры акцыі і сустрэч, якія напаўняюць надзеяй.

Мы памятаем. Мы трымаем шэрагі. Мы верым у будучыню.