АДВЕНТ-КАЛЯНДАР DAPAMOGA: 12 СНЕЖНЯСёння мысленна пераносімся ў чэрвень 2025 года — месяц, напоўнен…
12.12.2025Dapamoga LT | Замак у Вільнюсе

АДВЕНТ-КАЛЯНДАР DAPAMOGA: 12 СНЕЖНЯ
Сёння мысленна пераносімся ў чэрвень 2025 года — месяц, напоўнены дзеяннем, салідарнасцю, радасцю і агульнай сілай.
У чэрвені мы:
рэгулярна арганізоўвалі акцыі салідарнасці, нагадваючы, што беларусы не маўчаць і не прывыкаюць да несправядлівасці;
дапамагалі ўкраінцам у барацьбе за свабоду і незалежнасць, бо гэтая барацьба — агульная;
падтрымлівалі беларускіх актораў і нашу сяброўскую творчую прастору MROJ Hall, дзе культура застаецца мовай праўды і свабоды;
падпявалі песням Аляксандра Памідорава і Наталлі Гаўрушовай, а таксама з асалодай слухалі клезмерскую музыку;
прымалі ў гасцях чатырохногіх уцекачоў, бо клопат не мае віду і пашпарта;
радаваліся шчасцю маладых і сустрэчам сяброў — былых палітвязняў, якія зноў маглі абдымацца на волі;
святкавалі Купалле і традыцыйна спальвалі пудзілы лукашэнкі і пуціна — як сімвал развітання з цемрай і страхам.
Чэрвень паказаў нам, што супольнасць — гэта калі побач і ў радасці, і ў барацьбе. І што жыццё, нягледзячы ні на што, працягваецца — ярка, годна і з надзеяй.