У нядзелю 14 снежняа 12:00сустракаемся на традыцыйнай акцыі салідарнасці, прысвечанай нашаму нацыянальнаму бела-чырвона-беламу сцягу
Менавіта 11 снежня 1991 года бела-чырвона-белы сцяг быў афіцыйна прыняты Вярхоўным Саветам Рэспублікі Беларусь як дзяржаўны сімвал — сцяг свабоды, годнасці і гістарычнай памяці.
Сёння, калі гэты сцяг забаронены ў Беларусі, ён застаецца знакам супраціву, салідарнасці і веры ў будучыню.
Мы выходзім, каб сказаць: гэта наш сцяг, і мы ад яго не адмовімся.
Таксама мы спадзяёмся на хуткае вызваленне ўсіх палітвязняў з лапаў рэжыму.
Нас па-ранейшаму глыбока турбуе стан Мікалая Статкевіча, які быў прызнаны Чалавекам года рэдакцыяй выдання «Зеркало». Маўчанне вакол яго лёсу і здароўя — недапушчальнае.