Хочаш крыху чараўніцтва перад святамі? Запрашаем далучыцца да нашага Таемнага Санты — цёплай і вясёлай традыцыі абмену падарункамі!
Як удзельнічаць?
Каб стаць удзельнікам, трэба:
1. Запоўніць форму https://forms.gle/CAokL75dsw3rQxxw7 Укажы свой кантакт у Telegram і некалькі слоў пра сябе — што любіш, што цябе натхняе, якія дробязі робяць цябе шчаслівым. Гэта дапаможа твайму Таемнаму Санту выбраць ідэальны падарунак.
Форма дзейнічае да 12:00 пятніцы 12 снежня!
2. Увечары 12 снежня кожны ўдзельнік атрымае: • свой індывідуальны нумар • нумар чалавека, якому трэба падрыхтаваць падарунак • кароткую інфармацыю пра яго інтарэсы
Абмен падарункаміадбудзецца ў cуботу 20 снежня а 18:00 у Беларускім Замку
Абмежаванне па кошце — 25 еўра.
Далучайцеся! Няхай гэтая зіма будзе цёплай, светлай і поўнай маленькіх цудаў