Сёння, 13 снежня, на волю выйшла вялікая група беларускіх палітвязняў — 123 чалавекі.Гэта адбылося …

Сёння, 13 снежня, на волю выйшла вялікая група беларускіх палітвязняў — 123 чалавекі.

Гэта адбылося ў выніку перамоваў паміж прадстаўнікамі ЗША і рэжымам Лукашэнкі. 114 чалавек былі дэпартаваныя ва Украіну, яшчэ 9 — у Літву.

Мы шчыра рады, што гэтыя героі і гераіні нарэшце на волі і ўжо зусім хутка змогуць абняць сваіх блізкіх, убачыць родныя твары і адчуць свабоду, якой іх пазбаўлялі гадамі.

Асабліва важна адзначыць, што сярод тых, хто апынуўся ў Вільні, — праваабаронца, лаўрэат Нобелеўскай прэміі міру Алесь Бяляцкі.

Сённяшнее вызваленне — гэта знак надзеі і годнасці, важны не толькі для Беларусі, але і для ўсяго свету. Гэта кранальны і значны крок.

І разам з радасцю мы памятаем: у турмах усё яшчэ застаюцца палітвязні, якія чакаюць свайго дня волі.

Мы працягваем верыць і змагацца за тое, каб кожны палітвязень выйшаў з-за кратаў. Свабода павінна быць для ўсіх.

Салідарнасць мацнейшая за страх.

https://youtube.com/shorts/83mg-spf4VY?si=fvhJiUyByyuIUeiP
Нобелеўскі лаўрэат Алесь Бяляцкі на волі. Вільня. 2025’12’13

Сёння, 13 снежня, на волю выйшла вялікая група беларускіх палітвязняў — 123 чалавекі.Гэта адбылося ў выніку перамоваў паміж прадстаўнікамі ЗША і рэжымам Л…