Сёння хочам ад усяго сэрца падзякаваць Украіне — яе народу, прэзідэнту Уладзіміру Зяленскаму, ураду і гуманітарным арганізацыям — за дапамогу і цеплыню, з якой былі прынятыя нашы беларускія героі і гераіні на братняй украінскай зямлі.
Мы ведаем, што беларусы, дэпартаваныя ўчора з радзімы, вельмі цёпла адгукаюцца пра падтрымку і прыём ўкраінскага боку. Гэтая салідарнасць — бескаштоўная і глыбока кранальная.
А пакуль мы чакаем прыбыцця нашых людзей у Літву, давайце згадаем, як у ліпені гэтага года мы разам дапамагалі нашым украінскім братам і сёстрам:
плялі маскіравальныя сеткі ў Беларускім Замку
адпраўлялі ва Украіну гуманітарныя грузы — з верай і надзеяй.
Нагадваем: кожную сераду і нядзелю з 18:00 вы можаце далучыцца да нашых валанцёраў і дапамагчы плесці сеткі ў Замку. Кожная рука важная.