Як этычна сустракаць людзей, якія прыязджаюць?Людзі, якіх мы сустракаем, знаходзяцца ў дарозе з сама…

Як этычна сустракаць людзей, якія прыязджаюць?

Людзі, якіх мы сустракаем, знаходзяцца ў дарозе з самай раніцы і вельмі стомленыя. Важна памятаць, што яшчэ 12 снежня яны знаходзіліся ў месцах зняволення, многія больш за пяць гадоў. З 13 снежня яны ўсё яшчэ не мелі магчымасці абняць сваіх блізкіх і знаходзіцца ў поўнай бяспецы. Адчуванне бяспекі цяпер з’яўляецца асабліва важным. Паважайце асабістыя межы кожна_й.

Просьба ад саміх людзей, якія прыбываюць: яны вельмі стаміліся пасля дарогі і просяць спакою, цішыні і разумення з боку ўсіх, хто іх сустракае, асабліва прадстаўнікоў СМІ.

Рэкамендацыі для родных і неабыякавых

Уваход у будынак забаронены.
Калі ласка, не спрабуйце прайсці без дазволу. Нам неабходна спачатку перадаць чалавеку рэчы першай неабходнасці і сабраць базавую інфармацыю для далейшай дапамогі.

Калі вы сваяк, калі ласка, пішыце на @hotline202512. Пасля таго як людзі атрымаюць усё неабходнае, вы зможаце забраць свайго блізкага.

Для прадстаўнікоў СМІ

Былыя палітвязні выходзяць да прэсы толькі па ўласным жаданні і ў суправаджэнні валанцёраў.
Людзей з белымі бейджамі фатаграфаваць забаронена.
Уваход унутр будынка забаронены.

Важна для ўсіх!

Будзьце цярплівымі, уважлівымі і далікатнымі да людзей, якія прыязджаюць.
Не трэба прыносіць ежу і ваду.

На месцы будуць працаваць валанцёры ў салатавых камізэльках — пытанні можна вырашыць толькі праз іх.

Дзякуй за разуменне, павагу і падтрымку.