Сустрэча нашых смелых беларусаў адбудзецца сёння па адрасе Dzūkų g. 1.Паводле нашай інфармацыі, аўт…

Сустрэча нашых смелых беларусаў адбудзецца сёння па адрасе Dzūkų g. 1.

Паводле нашай інфармацыі, аўтобус чакаецца ў прамежку з 11:30 да 12:00.

Звяртаем увагу, што доступ у памяшканне маюць толькі загадзя зарэгістраваныя валанцёры і кіроўцы. Таму просім усіх астатніх апрануцца цёпла і, па магчымасці, ўзяць з сабой тэрмасы з гарачымі напоямі.

Вялікая просьба да ўсіх, хто прыйдзе сустракаць: ставіцца да нашых герояў з максімальнай павагай і далікатнасцю, не фатаграфаваць і не здымаць відэа без іх асабістага дазволу, а таксама памятаць, які доўгі і складаны шлях яны прайшлі, каб дабрацца да Вільні.

Дзякуй за разуменне і чалавечнасць