Сённяшні дзень хочам завяршыць цёплымі ўспамінамі пра святкаванне 5-годдзя Dapamoga, якое адбылося ў пачатку верасня 2025 года.
За гэтыя пяць гадоў мы пазнаёміліся з гісторыямі сотняў беларусаў, здолелі сфарміраваць сапраўдную супольнасць, у якой людзі падтрымліваюць адзін аднаго, дапамагалі і працягваюць дапамагаць — у словах і ў справах.
І няхай пачатак існавання Dapamoga быў звязаны з трагічнымі падзеямі ў Беларусі, сёння мы радыя бачыць, што вы ўсе на волі, паспяховаасвоіліся ў Літве і іншых краінахіпрацягваеце барацьбу за свае каштоўнасці і ідэалы.
Гэтыя пяць гадоў — пра салідарнасць, вытрымку і надзею. І мы ведаем: наперадзе яшчэ шмат святла.