У гэтую нядзелю, 21 снежня, а 12:00 сустракаемся на традыцыйнай акцыі салідарнасці ля Амбасады Белар…

У гэтую нядзелю, 21 снежня, а 12:00 сустракаемся на традыцыйнай акцыі салідарнасці ля Амбасады Беларусі (не на Плошчы Кудзіркі)

Снежань 2025 года стаў сапраўдным калядным падарункам для многіх беларускіх сем’яў, якія месяцамі і гадамі чакалі сваіх сыноў і дачок, бацькоў і матуль, братоў і сясцёр на волі. Мы шчыра радуемся: у новы 2026 год многія нашы беларускія героі і гераіні ўвойдуць, пакінуўшы выпрабаванні ззаду.

Але мы не маем права маўчаць пра тое, што тысячы годных людзей усё яшчэ застаюцца закладнікамі рэжыму і сустрэнуць зімовыя святы за кратамі. Мы не заўсёды можам уплываць на глабальную палітыку, але ў нашых сілах зрабіць усё, каб імёны нашых адважных людзей не былі забытыя.

Вельмі шмат сем’яў спадзяваліся, што менавіта іх блізкія будуць вызваленыя 13 снежня, але пакуль не дачакаліся радасных навін. Нягледзячы на намаганні польскага боку, Анджэй Пачобут так і не выйшаў на волю. Да гэтага часу невядома месцазнаходжанне і стан здароўя Міколы Статкевіча.

Мы павінны працягваць барацьбу за нашых людзей!
Мы ўсё і ўсіх памятаем! Мы не здаёмся!
Свабоду палітвязням! Жыве Беларусь!

Нядзеля 21 снежня
12:00
Амбасада Беларусі
(Mindaugo g. 13)