Літоўскі Чырвоны Крыж запрашае зарэгістравацца і прыняць удзел у навагоднім анлайн-семінары, які адбудзецца ў суботу 20 снежня ў 11:00 і будзе праводзіцца сертыфікаваным псіхолагам з больш чым 15-гадовым досведам працы.
Канец года – гэта не проста дата ў календары. Гэта кропка сілы. Момант, калі можна спыніцца, азірнуцца назад і свядома абраць кірунак руху далей. На семінары даведаемся, як нават знаходзячыся ў няпростых і новых для сябе ўмовах, экалагічна падводзіць вынікі і будаваць планы на будучыню так, каб гэта стала вашай сілай, як прайсці крокі трансфармацыі свайго жыцця ў чарадзейны навагодні перыяд.