АДВЕНТ-КАЛЯНДАР DAPAMOGA: 19 СНЕЖНЯСёння ўспамінаем сацыяльна-палітычную дзейнасць нашай арганізацыі…
19.12.2025Dapamoga LT | Замак у Вільнюсе

АДВЕНТ-КАЛЯНДАР DAPAMOGA: 19 СНЕЖНЯ
Сёння ўспамінаем сацыяльна-палітычную дзейнасць нашай арганізацыі ў кастрычніку 2025 года — месяцы, насычаным памяццю, адказнасцю і салідарнасцю.
У кастрычніку мы:
разам з арганізацыяй былых палітвязняў RE:BELARUS і партыяй «Народная Грамада» арганізавалі акцыю, каб узняць пытанне адказнасці за злачынствы, учыненыя садзістам з Бабруйскай калоніі Дзмітрыем Шынвізе;
удзельнічалі ў мітынгу салідарнасці з нацыянальным героем Беларусі і лідарам «Народнай Грамады» Міколам Статкевічам, які восенню гэтага года быў намініраваны на Нобелеўскую прэмію міру;
кожную сераду і кожную нядзелю сустракаліся ў Беларускім Замку, каб плесці маскіровачныя сеткі для нашых абаронцаў ва Украіне;
успаміналі беларускіх палітвязняў, якія не дажылі да свайго вызвалення. Сярод іх — Вітольд Ашурак, якому 13 кастрычніка гэтага года магло б споўніцца 55 гадоў;
памянулі нашага сябра, беларускага палітычнага актывіста і абаронцу Украіны Віктара Савіча, які трагічна загінуў 9 кастрычніка 2023 года ў Літве;
прымалі ў гасцях у Замку прадстаўнікоў Сацыял-дэмакратычнай партыі Літвы, адказных за нацыянальныя меншасці, а таксама праваабаронцаў з «Вясны» і іх партнёраў з Міжнароднай асацыяцыі правоў чалавека;
правялі мітынг памяці, прымеркаваны да Ночы расстраляных паэтаў, падчас якога нашы актывісты і былыя палітвязні чыталі вершы паэтаў, забітых савецкім рэжымам;
сустрэлі на літоўскай зямлі актывістку Наталлю Падлеўскую, дэпартаваную з Польшчы ў межах Дублінскага пагаднення, якая ўжо падала запыт на атрыманне прытулку ў Літве.
Кастрычнік 2025 года яшчэ раз паказаў: памяць, салідарнасць і дзеянне — аснова нашай супольнасці. І мы працягваем гэты шлях.