Гэтыя некалькі дзён у Чарнігаве былі няпростымі, але вельмі важлівымі.Нават ва ўмовах вайны, паветра…

Гэтыя некалькі дзён у Чарнігаве былі няпростымі, але вельмі важлівымі.

Нават ва ўмовах вайны, паветраных трывог і штодзённых рызыкаў абстрэлаў мы зрабілі максімум з таго, што было магчыма ў гэтых рэаліях. Валанцёры «Сустрэчы» уключыліся ў дапамогу былым палітзняволеным з першага дня іх вызвалення.

– Мы фармавалі і раздалі кошыкі з рэчамі першай неабходнасці.

– Мы высвятлялі патрэбы людзей: камусьці былі патрэбныя лекі, камусьці — цёплая вопратка.

– Мы набылі тэлефоны і сім-карткі для палітвязняў, а таксама дапамаглі іншай ініцыятыве даставіць частку тэлефонаў, каб кожны як мага хутчэй змог патэлефанаваць родным.

Быў і вельмі кранальны момант, які надоўга застанецца ў серцы: дзень народзінаў былой палітзняволенай. Мы замовілі торт і пірожныя, каб стварыць маленькае, але свята. Шчырыя ўсмешкі і моцныя абдымкі мы запомнім назаўсёды.

Мы шчыра ўдзячныя адміністрацыі горада Чарнігава і персаналу гатэля за вашую бясконцую дабрыню і падтрымку.

Дзякуй кожнаму і кожнай, хто быў побач гэтыя дні!