АДВЕНТ-КАЛЯНДАР DAPAMOGA: 23 СНЕЖНЯСёння разам узгадваем лістапад 2025 года — месяц, які для беларус…

АДВЕНТ-КАЛЯНДАР DAPAMOGA: 23 СНЕЖНЯ

Сёння разам узгадваем лістапад 2025 года — месяц, які для беларусаў традыцыйна з’яўляецца часам памяці.

1 лістапада мы накіраваліся на віленскія могілкі Росы, каб ушанаваць памяць беларускіх і літоўскіх культурных і палітычных дзеячаў, а таксама героя нацыянальнага супраціву Кастуся Каліноўскага.

12 лістапада адбылася акцыя памяці героя сучаснай Беларусі Рамана Бандарэнкі, забітага лукашэнкаўскімі паслугачамі пяць гадоў таму. Яго імя — сімвал мужнасці і годнасці, якія нельга знішчыць.

За калядным святочным сталом не забудзьцеся ўспомніць цёплым словам наших дарагіх спачылых беларусаў, якія змагаліся за нашу свабоду і незалежнасць.

Пакуль мы памятаем — яны з намі