Сёння, 24 снежня — Куцця, напярэдадні Божага Нараджэння.
Сёння ўвечары многія сем’і збяруцца за святочным сталом, каб правесці гэты асаблівы вечар разам, у цішыні, цеплыні і надзеі.
А мы тым часам вырашылі павіншаваць вас з надыходзячымі Калядамі крэатыўна — прыгожымі паштоўкамі з дэкорам Беларускага Замка і з нашымі цудоўнымі беларусамі, без якіх гэтая супольнасць немагчымая.
Таксама нагадваем, што па добрай традыцыі мы запрашаем усіх жадаючых на Калядную сустрэчу заўтра, 25 снежня, з 13:00 у Замку.
Прыносіце пачастункі, напоі, і, вядома ж, святочны настрой!
Няхай гэтыя Каляды прынясуць вам спакой, святло і адчуванне дому — дзе б вы ні былі.