Нагадваем!
Заўтра, у нядзелю 28 снежня, а 17:00 у Беларускім Замку адбудзецца сустрэча з выбітным беларускім філосафам і былым палітвязнем — Уладзімірам Мацкевічам.
А пакуль прапануем вашай увазе яго нядаўнія разважанні, апублікаваныя на асабістай старонцы ў Facebook — пра рэальнасць, адказнасць і выбар, перад якім стаіць грамадства.
І так! Войны заканчваюцца перамовамі. І перамовамі ж войны прадухіляюцца.
Прадухіліць ужо позна — мы ўпусцілі гэтую магчымасць у 2020 годзе.
Але яшчэ не позна прадухіліць пераход вайны з тлеючай, зацяжной фазы ў гарачую, крывавую фазу. Яшчэ не позна адстаяць гонар і годнасць грамадзянскай супольнасці і ўсёй нацыі. Не позна — калі не паўтараць мінулых памылак, не працягваць рух у той каляіне, якую мы пракапалі неразумнымі рашэннямі і дзеяннямі ў 2020 годзе і дзесяцігоддзямі да таго.
Прыходзіць час зламаць ход вайны, рыхтавацца да вырашальных сутыкненняў.
Мы не хацелі вайны. Але яна прыйшла да нас. І ў нас не застаецца іншага выбару, як перамагчы.
Перамагчы разам з нашымі саюзнікамі — з Украінай, з Літвой, з Еўропай.
Украіне не перамагчы без нас, нам — без Украіны. Тое ж самае з Літвой і з Еўропай.
ЗША, як і ва ўсіх войнах ХХ стагоддзя, вырашаюць свае пытанні. Амерыка можа быць паўнавартасным саюзнікам для ўсіх нас толькі тады, калі мы самі будзем весці гэтую вайну на перамогу.
Dapamoga
СУСТРЭЧА З УЛАДЗIМIРАМ МАЦКЕВIЧАМ У БЕЛАРУСКIМ ЗАМКУ
У нядзелю, 28 снежня, а 17:00 у Беларускім Замку адбудзецца сустрэча з выбітным беларускім філосафам і былым палітвязнем — Уладзімірам Мацкевічам.
Гэта ўнікальная магчымасць паразмаўляць з чалавекам,…