СУСТРЭЧА З УЛАДЗIМIРАМ МАЦКЕВIЧАМ У БЕЛАРУСКIМ ЗАМКУ
У нядзелю, 28 снежня, а 17:00 у Беларускім Замку адбудзецца сустрэча з выбітным беларускім філосафам і былым палітвязнем — Уладзімірам Мацкевічам.
Гэта ўнікальная магчымасць паразмаўляць з чалавекам, чые ідэі шмат гадоў фармуюць беларускую інтэлектуальную прастору, пачуць яго разважанні пра свабоду, адказнасць, будучыню Беларусі і досвед, набыты праз выпрабаванні.
Запрашаем усіх, каму блізкія думка, дыялог і пошук сэнсаў. Да сустрэчы ў Замку!