Святочны квэст у Вільнюсе да 188-годдзя Кастуся Каліноўскага 1 лютага

Dapamoga LT | Замак у Вільнюсе #Беларусы ў Літве

Вітаем у новым годзе і запрашаем на святочны квэст, прысвечаны дню народзінаў Кастуся Каліноўскага!

Сёлета лідэру беларускага нацыянальнага вызваленчага руху спаўняецца ажно 188 гадоў.

У нядзелю, 1 лютага, а 14:00 мы будзем рады сустрэцца ў «Карчме 1863», дзе распачнецца квэст, які потым скончыцца вясёлай паўстанцкай вечарынкай у гонар спадара Кастуся!

Каб прыняць удзел, трэба:

1⃣ Сабраць каманду ад 1 да 6 чалавек, выбраць назву і кіраўніка. Ён мусіць зарэгістраваць каманду праз форму.

2⃣ Добра зарадзіце тэлефон і ўключыце мабільны інтэрнэт. Гугліць не толькі можна, але і трэба.

3⃣ Прыходзьце ў нядзелю 1 лютага а 14:00 у Карчму (Bokšto g. 2). Хто пройдзе квэст хутчэй за ўсіх — той пераможца.

Усе ўдзельнікі атрымаюць сувеніры, а пераможцы — адмысловыя падарункі!

Кошт удзелу ў квэсце 15 еўра з удзельніка. Да сустрэчы на квэсце. Зычым поспехаў!

Instagram | Tik-Tok | Telegram
Падтрымаць праект