Француская гісторыя Лявона Рыдлеўскага, слуцкага паўстанца і партызана макí: https://smarturl.click/6n4YY

Чыжоўка (Семь чижей ИнфоПоле) #Навіны_суполак #Палітыка
Француская гісторыя Лявона Рыдлеўскага, слуцкага паўстанца і партызана макí: https://smarturl.click/6n4YY

Лявон Рыдлеўскі пасьпеў паўдзельнічаць у Слуцкім збройным чыне супраць бальшавікоў, стварыць беларускую арганізацыю ў Францыі, ваяваць у Францускім іншаземным легіёне і далучыцца да антынацысцкага Супраціву.

У 1930 годзе Рыдлеўскі разам з Міколам Абрамчыкам заснаваў у Парыжы «Хаўрус беларускіх работнікаў». Арганізацыя дапамагала эмігрантам, выдавала беларускія газэты, ладзіла культурныя імпрэзы і адстойвала іхныя правы. Пасьля вайны Рыдлеўскі дапамагаў беларускім уцекачам і стаў віцэ-прэзыдэнтам Рады БНР.

Ён памёр у Лёндане ў 1953 годзе. Незадоўга да сьмерці напісаў: «Францыя зноў стала свабоднай, я таксама. Але мая першая Радзіма, Беларусь […] да сёньня жыве ва ўмовах тэрарыстычнага рэжыму».