
Кожная смерць невінаватага чалавека ў зняволенні – злачынства. І кожнае злачынства злачынцы намагаюцца схаваць. Год пра смерць Юрыя Лукшы ведалі толькі яго блізкія (ну і тыя, хто кінуў пажылога хворага чалавека ў сіза за каментары). Але год прайшоў – і цяпер ведаюць усе. Таму, што нават добра прыхаваныя злачынствы немагчыма хаваць вечна. А злачынствы рэжыма не маюць тэрміну даўніны.
Спачуванні родным і сябрам Юрыя Лукшы.
Злачынцы адкажуць!
Жыве Беларусь!