17 лістапада — Міжнародны дзень студэнта і пераслед студэнтаў у Беларусі ў 2026 годзе

Чыжоўка (Семь чижей ИнфоПоле) #Навіны_суполак #Палітыка

17 лістапада — Міжнародны дзень студэнта

Ён звязаны з падзеямі 1939 года: тады нацысты расстралялі чэшскіх студэнтаў, яшчэ сотні адправілі ў канцлагеры.

У 2020 годзе студэнцкія пратэсты ў Беларусі сталі адным з самых актыўных і заўважных рухаў, але ён быў падаўлены рэпрэсіямі. Да гэтага часу студэнцкая супольнасць у краіне жыве пад узмоцненым кантролем. Самая вядомая крымінальная справа — «справа студэнтаў»: за ўдзел у акцыях пратэсту ў калоніі адправілі 14 чалавек. Агулам па палітычных крымінальных справах у Беларусі асудзілі прынамсі 83 студэнты, шасцёра з іх і дагэтуль за кратамі.

На гэтым пераслед не скончыўся. 14 красавіка 2026 года Вярхоўны суд забараніў дзейнасць ЕГУ і прызнаў яго «экстрэмісцкай арганізацыяй». У пачатку чэрвеня па ўсёй Беларусі прайшлі ператрусы і допыты ў людзей, звязаных з універсітэтам, а таксама ў іх сваякоў. Паводле апошніх звестак «Вясны», па «справе ЕГУ» пацярпелі ад пераследу прынамсі 175 чалавек.

Што вядома пра “справу ЕГУ” і як абараніць сябе і блізкіх