Не так даўно адна з былых палітзняволеных распавяла пра Вольгу: яна працягвае змагацца за свае правы, піша скаргі на парушэнні. За гэта яе прэсавалі, кідалі ў шіза, спрабавалі пасварыць з іншымі жанчынамі ў атрадзе.
А яшчэ Вольга была ў спісах на дэпартацыю, але адмовілася выязджаць. Яна кажа, што лепш цалкам адбудзе тэрмін, але застанецца ў сваёй краіне.
Час ад часу з’яўляюцца заклікі зняць санкцыі і “перагарнуць старонку” у абмен на вызваленне палітвязняў. Але ўчынак Вольгі Брыцікавай нагадвае: ёсць і іншая пазіцыя, у тым ліку сярод людзей за кратамі.
Выхад з калоніі ў дыктатуру – гэта не свабода. Дэпартацыя з краіны – гэта не вызваленне. Забыць і прабачыць тое, што нельга забываць і прабачаць, – гэта не адмова ад “палітычнай мэты”. Свабода краіны – гэта не палітычная мэта. “Воля – ня тое, што рукі разьвяжуць, зьменяць на большую клетку малую,” – як пісала Ларыса Геніюш. Палітвязні вартыя сапраўднай волі. Як і Беларусь.
Свабоду Вользе Брыцікавай!
Свабоду Беларусі!
Жыве Беларусь!