Сёння спаўняецца 130 гадоў з дня нараджэння паэта Міхася Чарота, расстралянага ў 1937 годзе

Чыжоўка (Семь чижей ИнфоПоле) #Навіны_суполак #Палітыка

Сёння спаўняецца 130 гадоў з дня нараджэння паэта Міхася Чарота

У 1920-я гады ён карыстаўся выключнай папулярнасцю, узначальваў першае буйное аб’яднанне маладых беларускіх літаратараў, пісаў паэмы, прозу і драматургію, а таксама працаваў у рэдакцыі галоўнай газеты БССР. Некаторыя сучаснікі бачылі ў ім талент, сугучны здольнасцям Янкі Купалы і Якуба Коласа.

Аднак біяграфія Міхася Чарота — гэта не толькі гісторыя літаратурнага поспеху. Яна ўвасабляе драматычную супярэчнасць эпохі, калі нацыянальнае адраджэнне, вера ў сацыяльныя перамены і энтузіязм маладога пакалення сутыкнуліся з бязлітаснай логікай савецкай дыктатуры. Міхась Чарот шчыра звязаў сваю будучыню з бальшавіцкім праектам, падтрымліваў яго палітычныя патрабаванні і нават дапамагаў пераследаваць тых, хто трапляў пад падазрэнне ў нелаяльнасці. Але ўрэшце рэпрэсіўная машына, якой ён сам некалі выказваў давер, абярнулася і супраць яго.

Расстралялі Міхася Чарота ў ноч з 29 на 30 кастрычніка 1937 разам з іншымі прадстаўнікамі беларускай інтэлігенцыі. У яго камеры пазней знайшлі на сцяне апошні верш паэта: «Мяне заціснулі за краты. Я прысягаю вам, сябры, Мае палі, Мае бары, — Кажу вам — я не вінаваты!»

Працяг па спасылцы. Па гэтай спасылцы адкрыецца без VPN.

Што яшчэ пачытаць і паслухаць пра Міхася Чарота:

Ён па таленце пераўзыходзіў усіх

Стала вядома імя аднаго з катаў паэта Міхася Чарота

Песня «На могілках» на верш Міхася Чарота вакаліста гурта Rel1kt Уладзіміра Казлова і спявачкі Pani Anna

Галіна Казіміроўская чытае твор Міхася Чарота

Паслухаць апавяданне Міхася Чарота «Дзіўная заява»